Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пяціскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць складоў. Пяціскладовае слова.

пяцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы тэрмін.

2. Які мае пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы дуб.

3. Які мае адносіны да пяцісотгоддзя (у 2 знач.).

пяцісотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьсот гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьсот гадоў таму назад.

пяцісо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Дыстанцыя ў 500 м.

пяцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьсот. Пяцісоты кіламетр.

пяцісо́ценны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вартасцю ў пяцьсот рублёў.

2. Коштам у пяцьсот рублёў.

пяцісто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці стоп (пра вершаваны памер, радок). Пяцістопны ямб.

пяцісце́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! Мележ. [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі. М. Ткачоў.

пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.

пяціто́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Аўтамашына грузападымальнасцю ў пяць тон. Федзя.. не спяшаецца, вядзе сваю пяцітонку крок у крок з камбайнам. Васілевіч.