Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чавы́ча, ‑ы, ж.

Далёкаўсходняя прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

ча́га, ‑і, ДМ чазе, ж.

Грыбная нарасць на дрэве чорнага або чорна-бурага колеру.

чаго́ 1, прысл.

1. пытальнае. З якой прычыны?, чаму?, навошта? Але чаго яна [Мальвіна] марудзіць? Чаму не выйдзе да стала? Колас. Чаго хмурыцца неба сіняе? Купала. [Міколу] рабілася млосна і ён злаваўся: чаго.. [Зося] маўчыць ды сумуе? Гартны.

2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучнікавага слова ў даданых дапаўняльных сказах і адпавядае словам: а) з якой прычыны, чаму. Стаіць дзед і на іх [Міколку з бацькам] глядзіць, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі. Лынькоў. Наіўна дзівяцца дома, Чаго я такі худы. Маляўка; б) навошта, з якой мэтай. Расказаў.. [Андрэй] сонцу, чаго прыйшоў. Якімовіч.

чаго́ 2,

гл. што ​1 (у 1, 6, 8, 9 і 13 знач.).

чаго́сь 1, прысл.

Тое, што і чагосьці ​1.

чаго́сь 2,

Тое, што і чагосьці ​2.

чаго́сьці 1, прысл.

Невядома чаму, з якой прычыны. — Бачыш, які мой Іван... А Клім на яго чагосьці гневаецца... Кавалёў.

чаго́сьці 2,

гл. штосьці ​1.

чаго́е́будзь 1, прысл.

З якой‑н. мэтай; чаму-небудзь.

чаго́е́будзь 2,

гл. што-небудзь (у 1 знач.).

чад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю ва ўмовах недастатковага прытоку паветра. Пакой дыхнуў цеплынёю і чадам, толькі што юшку закрылі, мусіць. Галавач. У хаце не было цяпла, хаця Волька зачыніла юшку яшчэ разам з чадам, і ці не ад таго ў Аркадзя пачынала балець галава. Пташнікаў.

2. Едкі, удушлівы дым, які ўзнікае пры гарэнні чаго‑н. (звычайна тлушчу). На кухні быў чад і прагорклы смурод апаленага пер’я і перасмажанага тлушчу. Самуйлёнак. // перан.; які або чаго. Моцны, насычаны пах чаго‑н. Расы хараство і на вейках, Узятае ў волкіх раслін, У руж, у альшэўнікаў клейкіх І хмелю, што чад свой разліў. Калачынскі. Ад канаплянага чаду баліць галава. Навуменка.

3. перан. Тое, што моцна ўздзейнічае на псіхіку чалавека, на яго свядомасць. Брыль вельмі праўдзіва і канкрэтна-гістарычна паказаў, як фашысцкі нацыяналістычны чад адурманьваў усё больш шырокія пласты нямецкага насельніцтва. Дзюбайла. Алесь бачыў усё гэта на свае вочы — і разгул расізму, і пратэст супроць шавіністычнага чаду. Юрэвіч. // Пра стан самазабыцця, захаплення. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. Маладзейшыя за яго [Віктара] хлопцы.. шчыра зайздросцілі Віктараваму шчасцю, дзяўчаты наперабой загаварвалі з ім, а Цімохава дачка Фруза ўвесь час тулілася да яго.. У нейкім чадзе мінула тры дні. Асіпенка. // Хмель. Калі выйшаў вінны чад, Ной устаў, судзіць пачаў. Крапіва.

ча́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Атручвацца чадам.

2. Разм. Тое, што і чадзіць. Неўзабаве Ганна ўжо сядзела.. перад комінкам, на якім палала, чадзела лучына. Мележ.

чадзі́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Куродымець, курэць, вылучаць пры гарэнні чад (у 2 знач.). Чадзіў ліхтар «лятучая мыш», было душна, смярдзела прэлымі анучамі. Шамякін. Лямпы чадзілі, і шкло на абедзвюх было закуранае. Арабей.

2. Напускаць чаду куды‑н., дыміць чым‑н. [Васіль] дастаў цыгарэту, але не стаў чадзіць у вагоне. Гроднеў.

ча́дна,

1. Прысл. да чадны.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць чаду дзе‑н. У хаце ад пячуркі цяплынь і крыху чадна. Галавач.