фітапато́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне фітапаталогіі.
фітапато́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне фітапаталогіі.
фітапланкто́н, ‑у,
Сукупнасць раслінных арганізмаў (пераважна водарасцей), якія свабодна плаваюць у верхніх слаях вадаёмаў.
[Ад грэч. phytón — расліна і planktos — блукаючы.]
фітатро́н, ‑а,
Памяшканне, дзе ствараюцца штучныя ўмовы, для вырошчвання раслін.
[Ад грэч. phytón — расліна і thronos — месцазнаходжанне.]
фітатэрапі́я, ‑і,
Лячэнне лекавымі раслінамі.
[Ад грэч. phytón — расліна і therapeia — лячэнне.]
фітафа́г, ‑а,
[Ад грэч. phytón — расліна і phágos — пажыральнік.]
фітафто́ра, ‑ы,
Грыб, які паразітуе на розных раслінах, а таксама хвароба бульбы, выкліканая гэтым грыбам.
[Ад грэч. phytón — расліна і phthorá — знішчэнне, пагібель.]
фітацэнало́гія, ‑і,
Тое, што і геабатаніка.
[Ад фітацэноз і грэч. logos — вучэнне.]
фітацэно́з, ‑у,
Сукупнасць раслінных арганізмаў на адносна аднародным участку, што знаходзяцца ў складаных узаемаадносінах як паміж сабой, так і з навакольныя асяроддзем.
[Ад грэч. phytón — расліна і koinos — агульны.]