фанаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фанографа.
фанагра́фія, ‑і, ж.
Спец. Запіс якіх‑н. гукаў на фанаграму. Фанаграфія гукаў сэрца.
[Ад грэч. phōnē — гук і skopeō — пішу.]
фаналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фаналогіі. Фаналагічнае даследаванне.
фанало́гія, ‑і, ж.
1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.
2. Сістэма фанем у мове. Беларуская фаналогія.
[Ад грэч. phōnē — гук і logos — вучэнне.]
фанаско́п, ‑а, м.
Спец. Апарат для вывучэння гукавых асаблівасцей маўлення і спосабаў утварэння гукаў пры дапамозе галасавога апарата.
[Ад грэч. phōnē — гук і skopeō — гляджу.]
фанаты́зм, ‑у, м.
1. Склад думак і дзеянняў фанатыка (у 1 знач.); сляпая адданасць сваёй веры і нецярпімасць да іншых вераванняў, да іншаверцаў. Уся сістэма навучання была накіравана на тое, каб прывіць выхаванцам рэлігійны фанатызм. Каваленка.
2. перан. Моцная адданасць чаму‑н., якім‑н. ідэям і перакананням. І сёння старыя, недабітыя генералы Гітлера, начыненыя яшчэ кайзераўскай мярцвячынай, гавораць пра наш незразумелы для іх «фанатызм». Брыль.
фана́тык, ‑а, м.
1. Чалавек, слепа адданы сваёй веры і нецярпімы да іншых вераванняў і іншаверцаў. У Мінску, дзе спачатку спыніўся [Сматрыцкі], ён убачыў сляды глуму каталіцкіх фанатыкаў над праваслаўным насельніцтвам. «Полымя».
2. перан. Чалавек, цалкам адданы сваім ідэям і перакананням. Лепшыя са свайго пакалення, апантаныя вялікай ідэяй, часам фанатыкі — .. [нарадавольцы] заставаліся звычайнымі людзьмі. Мехаў.
[Лац. fanaticus — раз’юшаны; непрытомны.]
фанаты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да фанатык.
фанаты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць фанатычнага. Фанатычнасць перакананняў.
фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў. Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму. «Маладосць». // Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку. Карпюк.