Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схваці́ць, схвачу, схваціш, схваціць; зак., каго-што.

Тое, што і схапіць. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку і жакетку і баязліва выскачыў за дзверы. Чорны.

схва́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад схваціць.

схво́снуцца, ‑нецца; зак.

Разм. Злучыцца, пераплесціся пры рэзкім сустрэчным руху. Вяроўкі схвоснуліся.

схво́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Хвастаючы, збіць, сарваць. Схвоснуць кветку.

схво́ствацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да схвастацца.

2. Зал. да схвостваць.

схво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да схвастаць.