Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. ссып; зак., што.

1. Сыплючы, сабраць разам (што‑н. дробнае або сыпкае). Пакуль Яўгена не было, мы старанна заслалі карычневымі коўдрамі ложкі, падмялі падлогу,.. а ўсё смецце ссыпалі ў скрынку. Савіцкі. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Скінуць уніз, заставіць упасці (што‑н. дробнае, сыпкае). Прыйшла машына, ссыпала зерне і паехала зноў у поле. Скрыган.

ссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ссы́паць.

ссы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ссыпа́ць — ссы́паць (у 1 знач.).

2. Разм. Уст. Зерне, якое здавалі бацькі вучняў сельскіх школ на патрэбы школы. [Саханюк:] — Я грунтуюся на цыркуляры дырэкцыі народных вучылішчаў, які зазначае, што раз была пастанова валаснога сходу даваць ссыпку, дык ваша вёска не мае права яе адабраць. Вось чаму я і прыехаў забраць гэту ссыпку. Колас.

ссыпны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі. // Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.

ссыса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сассаць.

2. і чаго. Адсысаць нейкую колькасць (якой‑н. вадкасці).

ссыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссыхаць — ссохнуць і ссыхацца — ссохнуцца.

ссыха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ссохнуцца.

ссыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ссохнуць.