Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пяцібо́рац, ‑рца, м.

Спартсмен, які займаецца пяцібор’ем.

пяцібо́р’е, ‑я, н.

Комплекс фізічных практыкаванняў па пяці відах спорту, а таксама спартыўнае спаборніцтва па гэтаму комплексу.

•••

Сучаснае пяцібор’е — від спорту, які ўключае верхавую язду, фехтаванне, стральбу, плаванне, бег па перасечанай мясцовасці.

пяцібо́рства, ‑а, н.

Тое, што і пяцібор’е.

пяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Геаграфічная карта з маштабам пяць вёрст у цалі.

пяцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой ўтвараюць пяць вуглоў.

пяцівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць вуглоў. Пяцівугольны пакой.

пяціву́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Чэрвепадобны паразіт, блізкі да членістаногіх, які паразітуе звычайна ва ўнутраных органах або насавой поласці жывёл.

пяцівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Працягам у пяць вёрст. Пяцівярстовая адлегласць.

2. Маштабам пяць вёрст у цалі. Пяцівярстовая карта.

пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін. // Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.

2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця. Колас.

3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.

пяцігало́вы, ‑ая, ‑ае.

З пяццю галовамі (у 1 знач.). Пяцігаловы дракон.