мяшо́чны і мяшэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мяшка, мяшкоў. Мяшочная тканіна. Мяшочныя іголкі.
мяшча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да мешчанін.
мяшча́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мешчаніна, мяшчан (у 1 знач.). Мяшчанскае саслоўе. □ Палкоўнік паклікаў да сябе старасту мяшчанскай управы. Бядуля.
2. перан. Абмежаваны дробнаўласніцкімі інтарэсамі, уласцівы мешчаніну (у 2 знач.). Сляпая, з пустой душой, .. [Ірына] не разумела, у чым шчасце, не шукала яго, жыла як бы аблытаная павуціннем сваіх нікчэмных мяшчанскіх уяўленняў... Краўчанка.
•••
Мяшчанская драма гл. драма.
мяшча́нства, ‑а, н.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — гарадское саслоўе, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, ніжэйшых чыноў служачых і пад. // зб. Асобы, якія належалі да гэтага саслоўя; мяшчане.
2. перан. Погляды і паводзіны мешчаніна (у 2 знач.); абывацельшчына. [Горкі] бязлітасна выкрываў мяшчанства, рэакцыйную буржуазную ідэалогію. Івашын.
мяшэ́й, ‑ю, м.
Травяністая расліна сямейства злакавых, асобныя віды якой з’яўляюцца пустазеллем.