Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мя́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мяты, уласцівы ёй. Мятны пах. // Прыгатаваны з мяты, з мятай. Мятныя цукеркі.

мятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; незак., каго-што.

Разм. Прыводзіць у замяшанне; мяць. Мятушыць варожыя войскі.

мя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяць (у 1–4 знач.).

2. у знач. прым. Які стаў няроўным, нягладкім; пакамечаны. Гаварыў.. каржакаваты мужчына .. з пажылым і простым сялянскім тварам пад мятай палявой канфедэраткай. Брыль. // Спец. Ціснёны (аб тканінах). Мяты плюш.

3. у знач. прым. Пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак. Мятая трава. Мяты лён.

•••

Мятая пара (спец.) гл. пара.