механіза́тар, ‑а, м.
Спецыяліст па механізацыі. // Той, хто працуе на сельскагаспадарчых машынах, займаецца рамонтам іх. Да сходу рыхтаваліся ўсе: і паляводы, і жывёлаводы, і механізатары. Дуброўскі.
механіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да механізатара, механізатараў.
механіза́цыя, ‑і, ж.
Аснашчэнне вытворчасці машынамі і механізмамі; замена ручной працы машынамі і механізмамі. Комплексная механізацыя.
[Ад грэч. mēchanē — машына.]
механі́зм, ‑а, м.
1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны. Шамякін. // Машына, прыстасаванне для чаго‑н. Цяпер .. ідзе ўборка багатага ўраджаю, на палі выйшлі механізмы. «Звязда».
2. перан. Унутраны лад, сістэма чаго‑н. Дзяржаўны механізм. Гаспадарчы механізм.
3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая‑н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява. Механізм хімічнай рэакцыі.
[Новалац. mechanismus, ад грэч. mēchanē — машына.]
меха́нік, ‑а, м.
Спецыяліст, які займаецца пытаннямі механікі. Усе .. [студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — механік, хто — будаўнік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг... Хадкевіч. // Той, хто назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем. Стары механік ведаў трактар, любіў яго. Якімовіч.
меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі. Энгельс. // Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.
2. Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая. Карпюк.
3. перан. Складаная сутнасць, будова чаго‑н. Механіка рэвалюцыі. // Разм. Аб якім‑н. хітрым, замаскіраваным ўчынку.
•••
Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.
Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.
механі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік механіцызму.
механісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да механіцызму; заснаваны на прынцыпах механіцызму.
механіцы́зм, ‑у, м.
Антыдыялектычны кірунак у філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.
механіцы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Тое, што і механіст.