Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́зенец, ‑нца, м.

Пяты, самы малы палец на руцэ і на назе.

ме́зенцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мезенца. Мезенцавы сустаў.

ме́зенчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да мезенец. Верка насіла .. [цэглу] па адной штуцы і трымала цагліну ў руках так, быццам пірожнае — адставіўшы мезенчык. Карпюк.

ме́зены,

У выразе: мезены палец гл. палец.

мезо́н, ‑а, м.

Агульная назва элементарных часцінак, маса якіх большая за масу электрона і меншая за масу пратона.

[Ад грэч. mesos — сярэдні.]

мезо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мезона, прызначаны для атрымання мезонаў.