зыбу́н, ‑а, м.
Зыбкае балота, якое ўтвараецца пры зарастанні азёр, рэк і пад. — Вазьмі Бандэрку. Ён цяжкі. Ён і праверыць, можна ісці па зыбунах з грузам ці не. Шашкоў. Імхі наступалі, плылі зыбуны, За горла няшчадна сціскалі рачулку. Зуёнак. // толькі мн. (зыбуны́, ‑оў). Рухомыя зыбучыя пяскі.
зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць. Барадулін. Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі. Пестрак.
зы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Ацякаць, набракаць. Рукі зызнуць на золкім дажджы.
зык, ‑у, м.
Рэзкі, звонкі гук, голас. З выгану даносіўся рэзвы зык пастуховай трубы. Гартны. З балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Колас.
зы́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зыкаць — зыкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зыканне пчол.
зы́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Разм. Зеленаватая летняя муха з балючым укусам. Зыкаўка напала на каня.
зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.
2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.