зрына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зрынуцца.
2. Зал. да зрынаць.
зрына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрынуць.
зры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Нечакана, з шумам упасці, зваліцца. Адплыў [Стась] далёка-далёка ад вогненнага берага, і там на яго зрынулася вялізная, з дом, хваля. Сабаленка. // перан. Зваліцца, абрушыцца на каго‑н. (пра гора, няшчасце). Гора зрынулася на чалавека.
зры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.
2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.
зрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Тое, што і змаляваць.
зрысо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрысоўваць — зрысаваць.
зрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрысаваць.
зры́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрыць.
зрыў, зрыву, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрываць 1 — сарваць і зрывацца — сарвацца.
2. Няўдача ў чым‑н., правал у якой‑н. справе. Асобныя зрывы ў творчасці беларускіх навелістаў вульгарызатарская крытыка 30‑х гадоў надта перавялічвала. Пшыркоў.