зрынуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.
2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)