Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вінагра́дзіна, ‑ы, ж.

Разм. Ягада вінаграду.

вінагра́днік, ‑у, м.

1. Участак, засаджаны вінаградам.

2. Кусты вінаграду. Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца. Гілевіч.

вінагра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вінаграду. Вінаградная лаза. Вінаградная алея. // Прыгатаваны, атрыманы з вінаграду. Вінаграднае віно. Вінаградны сок.

вінаку́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца вінакурэннем. Пры самай вялікай дарозе стаяў нізкі і доўгі дом.. Цяпер у гэтым доме жыў вядомы на ўсю шырокую акругу вінакур Язэп Уздышкевіч. Чорны.

вінаку́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вінакурэння. Вінакурны завод.

вінаку́рня, ‑і, ж.

Уст. Прадпрыемства, дзе гоніцца спірт, гарэлка; бровар.

вінакурэ́нне, ‑я, н.

Вытворчасць спірту і гарэлкі са збожжа, з бульбы і пад.

віна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. уст. Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага. Вітка.

вінаро́б, ‑а, м.

Той, хто займаецца вінаробствам.

вінаро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вінаробства.