Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

веласіпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да веласіпеда. Веласіпедны завод. Веласіпедныя камеры. Веласіпедны спорт.

веласіпеды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

веласіпеды́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да веласіпедыст.

веласпо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Веласіпедны спорт.

велатрэ́к, ‑а, м.

Спецыяльная веласіпедная дарожка для гоначных спаборніцтваў.

[Ад вела... і англ. track — дарожка.]

велату́р, ‑а, м.

Адзін круг ці этап веласіпедных гонак.

веле́невы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: веленевая папера — высокагатунковая шчыльная папера.

[Ад фр. vélin — пергамент з цялячай скуры.]

веліза́рнасць і вялі́зарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велізарнага (вялізарнага). Велізарнасць (вялізарнасць) задач.

веліза́рны і вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.

2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.

веліка... (гл. вяліка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «вяліка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: велікагрузны, велікадушны.