буфо́нства, ‑а, м.
Штукарства, крыўлянне.
бу́фы, буф; адз. няма.
Пышныя і частыя зборкі ў верхняй частцы рукава. Лёдзя нават угаворвала маці надзець белае плацце, але тая не згадзілася і адзела сіні любімы касцюм — клёшную спадніцу з махрамі.. і кароткі пінжачок з буфамі і вузкім рукавом. Карпаў.
[Ад фр. bouffer — надзімацца, натапырвацца (пра матэрыю).]