Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бусляня́ і буслянё, ‑няці; мн. бусляняты, ‑нят; н.

Птушаня бусла. На бліжэйшых.. стагах паважна буслы сачылі за буслянятамі. Шамякін.

бусо́ль, ‑і, ж.

Геадэзічная прылада для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці.

[Фр. boussole.]