Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бурака...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «бурак», напрыклад: буракакапалка, буракамыйка, буракарэзка.

буракаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст па вырошчванню буракоў.

буракаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне і вырошчванне буракоў.

буракаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да буракаводства, звязаны з ім. Буракаводчы саўгас. Буракаводчае звяно.

буракакапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для копкі буракоў.

буракамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Прыстасаванне для мыцця буракоў.

буракапад’ёмнік, ‑а, м.

Навясная сельскагаспадарчая прылада для падкопвання цукровых буракоў (пры ўборцы).

буракарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Прылада для рэзкі буракоў у вытворчасці цукру.

буракасе́янне, ‑я, н.

Сяўба буракоў у прамысловых мэтах. Паліўпое буракасеянне. Раёны буракасеяння.

буракаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ўборкі буракоў. Буракаўборачныя работы. Буракаўборачны камбайн.