баязлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑лівак; ж.
Жан. да баязлівец.
бая́н, ‑а. м.
1. Вялікі гармонік з складанай сістэмай ладоў. А тут невялічкі, хударлявы Валерый Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне і ціха спявае «Школьны вальс». Грахоўскі.
2. Гіст. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала. Аўрамчык. Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі. Колас.
баяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка.
баяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да баяніст.
ба́янне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. баяць.
бая́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баяна.
бая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі. Танк.
2. Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі. Шамякін.
бая́рскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі быт эпохі Івана Грознага.
бая́рства, ‑а, н., зб.
Гіст.
1. Баяры, баярскае саслоўе. Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам. «Полымя».
2. Званне, сан баярына.
бая́ршчына, ‑ы, м.
Гіст.
1. Перыяд у гісторыі рускай дзяржавы, калі панавала і правіла баярства. Гэта было ў часы баяршчыны.
2. Вотчына баярына. Працаваць на баяршчыне.
3. Тое, што і паншчына. Адбываць баяршчыну.