Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бакале́йшчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да бакалейшчык.

бакале́я, ‑і, ж.; зб.

Некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар, а таксама прыправы: гваздзіка, карыца, перац і пад.

[Араб. bakkal.]

ба́кан,

гл. бакен.

бака́н, ‑у, м.

Барвовая лакавая фарба.

бака́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бакану.

бакапла́вы, ‑аў; адз. бакаплаў, ‑плава, м.

Атрад марскіх прэснаводных жывёл падкласа ракападобных, якія плаваюць на баку (адсюль назва).

бакара́, нескл., н.

Адзін з лепшых і каштоўных гатункаў хрустальных вырабаў.

[Ад назвы фр. горада Baccarat.]

бака́с, ‑а, м.

Балотная з доўгай тонкай дзюбай птушка атрада сеўцападобных, якая, пікіруючы ўніз, ваганнем пер’я хваста ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка. Забляе бакас, і будуць ныць камары — вісець хмарамі над купінамі. Пташнікаў.

бакасі́ннік, ‑у. м.

Дробны шрот для стральбы па бакасах і іншай дробнай дзічыне.

бакасі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні. Карамазаў.

2. у знач. наз. бакасі́ныя, ‑ых. Сямейства птушак атрада сеўцападобных.

бакасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бакасіны.