Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гумо́за, ‑ы, ж.

Ліпкі каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.

гумо́зны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумы ​2. Гумозная пухліна.

гумо́зны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гумозу. Гумозная хвароба.

2. Які змяшчае ў сабе гумі. Гумозны пластыр.

гумо́р, ‑у, м.

Душэўны стан, настрой. Марынка адразу заўважыла, што Вера не ў гуморы і таму ўвесь час маўчыць, нават не азірнецца. Шыцік. Дырэктар быў у добрым гуморы — сход прайшоў так, як ён і разлічваў, без бурных размоў. Хадкевіч.

гу́мус, ‑у, м.

Тое, што і перагной.

[Ад лац. humis — зямля, глеба.]

гу́мусавы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе гумус; з гумусам. Гумусавы слой глебы.

гун,

гл. гуны.

гундо́сіць, ‑дошу, ‑досіш, ‑досіць; незак.

Разм. Гаварыць у нос; гугнявіць. Гундосіў услед за папом малітву царкоўны стараста Вярбіцкі. Місько.

гундо́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які гаворыць у нос; гугнявы.

гу́нтэр, ‑а, м.

Парода дужых верхавых коней, якіх разводзяць у Англіі для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі.

[Англ. huter.]

гу́ны, ‑аў; адз. гун, ‑а, м.

Аб’яднанні качавых плямён Цэнтральнай Азіі, якія ўварваліся ў пачатку нашай эры ў Еўропу і пазней рассяліліся па розных краінах.

[Лац. Hunni.]