Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́галь, ‑ю, м.

Абл. Куколь. Трыпутнікам, гугалем і мышыным гарошкам парасла высокая мяжа. Гарэцкі.

гугено́т,

гл. гугеноты.

гугено́тка,

гл. гугеноты.

гугено́ты, ‑аў; адз. гугенот, ‑а, М ‑ноце, м.; гугенотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. гугеноткі, ‑так; ж.

Французскія пратэстанты-кальвіністы 16–18 стст., якія праследаваліся каталіцкай царквой і ўрадам.

[Фр. huguenots з ням. Eidgenossen літаральна — саюзнікі.]

гугено́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гугенотаў. Гугеноцкі рух. Гугеноцкія войны.

гугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Тое, што і гугнявіць. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. Брыль.

гугня́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць гугнявага. Гугнявасць гаворкі.

гугня́віць, ‑няўлю, ‑нявіш, ‑нявіць; незак.

Гаварыць або спяваць у нос. Стары Макар гартае псалтыр і нешта гугнявіць пад нос. Асіпенка.

гугня́вы, ‑ая, ‑ае.

Які гаворыць або спявае ў нос. Прыгожая маладая дзяўчына не хацела ісці замуж за нелюбімага, ды можа яшчэ якога-небудзь гугнявага .. старога. Краўчанка. // Які мае непрыемнае насавое адценне (пра голас, гаворку). Натоўп людзей не слухаў гугнявага чытання, якое зрывалася на крык. Лынькоў.