здзяйсня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да здзейсніцца.
2. Зал. да здзяйсняць.
здзяйсня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да здзейсніць.
здзяўба́ны і здзёўбаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад здзяўбаць.
здзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; пр. здзяўбаў, ‑ла; зак., што.
Тое, што і здзяўбці.
здзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; здзяўбём, здзеўбяце; пр. здзёўб, здзяўбла, ‑ло; зак., што.
1. Клюючы, з’есці. Кураняты здзяўблі тварог. Куры здзяўблі ячмень.
2. Клюючы, зрабіць ямкі, адтулшы на паверхні чаго‑н.; пакляваць. Здзяўбці агурок нажом.
здзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
У паводзінах, разважаннях зрабіцца падобным на дзіця. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. — Дальбог, здзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. Васілевіч.
здзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Тое, што і здзяцінець. Малеча кінулася ад гумна ўцякаць, каб з радасцю пераказаць у хатах, што дзед, мусіць, здзяцініўся. Гарэцкі.
здлу́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Зак. да длубаць.
здо́ба, ‑ы, ж.
1. Прыправа ў цеста (масла, яйцы, малако і пад.). Дабавіць здобы ў цеста.
2. зб. Булкі са здобнага цеста. Усталі нявесткі З кляновага ўслону, Пшанічную здобу Прынеслі з паклонам. Броўка. За касой паходзіш, і ў дастатку Апетыту — хоць вала нясі. Нават чэрствы хлеб усухамятку Лепш, чым здобу на мяду, з’ясі. Ляпёшкін.
здо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны на малацэ, масле, яйцах і пад. (пра цеста і вырабы з яго). Здобная булка. □ У хаце было душна і прыемна пахла здобным цветам. Дуброўскі.