вера́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома. Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата, накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі. Колас. З хола я прайшоў на адкрытую веранду, каб паглядзець на горад і на акіян. В. Вольскі.
[Англ. vernda.]
ве́рас, ‑у; мн. верасы, ‑оў; м.
Нізкая вечназялёная кустовая расліна сямейства верасовых з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі. Звініць наліўная пагода, Цвітуць верасы ў бары. Панчанка. У пяшчотным блакітным бляску дрымота дымілася лістота бяроз, паравалі ў расе пышныя грывы верасу. Ракітны.
ве́расень, ‑сня, м.
Дзевяты месяц года. Быў канец верасня, і маладыя бярозкі на ўзлессі стаялі ў залатым убранні. Шамякін.
верасклі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які верашчыць, вісклівы, пісклівы.
вераснёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да верасня. Вуліца дыхнула ў твар слаўнай свежасцю вераснёвага вечара. Хадкевіч.
вераснёўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае дачыненне да верасня; вераснёвы. У тую вераснёўскую ноч многія работнікі леглі спаць вельмі позна. Шамякін. // Характэрны для верасня. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.
верасо́вы і (радзей) ве́расавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы. Вялюгін.
2. у знач. наз. верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.
верасо́к, ‑ску, м.
Памянш.-ласк. да верас. На зямлі ўжо няма снегу, вымыты асенні верасок выглядае зусім свежым. Кулакоўскі.
вератні́к, ‑а, м.
Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.