Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

барцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Від спартыўнага адзення для барцоў.

барцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да барца; уласцівы барцам. Барцоўская мага. Барцоўскі прыём.

баршчэ́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, з дробнымі белымі або зялёна-жоўтымі кветкамі. Тут было ўсё: пачынаючы ад чабору, душыцы, мяты, зайцавага гарошку да .. раслін баршчэўніку. Дубоўка.

ба́рыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да барыю. Барыевы шпат.

ба́рый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, мяккі бліскучы метал белага колеру.

[Грэч. barys — цяжкі.]

барыка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Вал з разнастайных грувасткіх прадметаў, прызначаны для абароны ў часе вулічных баёў. З-за турэмных крат у акопы і на барыкады выйшаў з народам яго авангард — камуністы. Брыль.

[Фр. barricade.]

барыкадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Будаваць барыкады.

2. Зал. да барыкадаваць.

барыкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

Загароджвалі, барыкадамі. Барыкадаваць вуліцы.

барыка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да барыкад; адбываецца на барыкадах. Барыкадны бой.

бары́ла, ‑а, н.

Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на стол цэлае барыла. Сачанка.