багнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuба́гнавы, ‑ая, ‑ае.
багні́стасць, ‑і,
Уласцівасць багністага.
багні́сты, ‑ая, ‑ае.
З багнішчамі; балоцісты.
ба́гнішча, ‑а,
Вялікая багна.
багно́ўка, ‑і,
Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.
багно́ўкавыя, ‑ых.
Сямейства шматгадовых балотных раслін.
баго́р, ‑гра,
Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак.
баго́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да багра.
баго́ршчык, ‑а,
Суднавы рабочы, які карыстаецца багром; вясляр, што кіруе багром, калі лодка адыходзіць або прычальвае да прыстані, берага.