Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

була́нчык, ‑а, м.

Разм. ласк. Конь буланай масці. Рыгор пачаў выводзіць з стойлаў коней. Міхасю ён падвёў невялікага камлюкаватага буланчыка, самага рахманага ва ўсёй ферме. Якімовіч.

була́ны, ‑ая, ‑ае.

Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч. / у знач. наз. була́ны, ‑ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.

була́т, ‑а і ‑у, М ‑лаце, м.

1. ‑у. Даўнейшая ўзорыстая высакаякасная сталь для клінкоў.

2. ‑а. Гіст. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі.

була́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з булату. Булатны меч.

бу́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак, ж.

1. Памянш. да булка; маленькая булка.

2. Здобная булка з пшанічнай мукі. — А гэта вось дом стаіць, — кажа .. [Люся]. — Вялікі-вялікі! Магазін, дзе прадаецца хлеб. І вулачкі! Брыль.

бу́лачнік, ‑а, м.

1. Уладальнік булачнай або гандляр булкамі.

2. Той, хто выпякае булкі; кандытар.

бу́лачніца, ‑ы, ж.

Жан. да булачнік.

бу́лачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да булачных вырабаў.

2. у знач. наз. бу́лачная, ‑ай, ж. Магазін, у якім прадаюцца хлеб, булкі і кандытарскія вырабы.

булдаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі. Васілёнак.

булён, ‑у, м.

1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.

2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.

[Фр. bouillon.]