Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мелама́нскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы меламану.

меланезі́ец,

гл. меланезійцы.

меланезі́йка,

гл. меланезійцы.

меланезі́йцы, ‑аў; адз. меланезіец, ‑зійца, м.; меланезійка, ‑і, ДМ ‑зійцы; мн. меланезійкі, ‑зіек; ж.

Карэннае насельніцтва Меланезіі.

мела́нж, ‑у, м.

Спец. Сумесь валокнаў пражы, афарбаваных у розныя колеры; тканіна з гэтай пражы.

[Ад фр. mélange — сумесь.]

мела́нжавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да меланжу, звязаны з вытворчасцю меланжу. Меланжавы камбінат. // Выраблены з меланжу. Меланжавая тканіна.

мелані́н, ‑у, м.

Спец. Пігмент карычневага або чорнага колеру, які сустракаецца ў розных тканках жывёльных арганізмаў.

[Ад грэч. mélas — чорны.]

меланхалі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да меланхолік.

меланхалі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць меланхалічнага.

меланхалі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да меланхоліі, меланхоліка, уласцівы ім. Меланхалічны характар.

2. Схільны да меланхоліі (у 1 знач.). Меланхалічны піяніст адкідваў рукой ліпкія валасы.., ледзь-ледзь дакранаўся да клавіш[аў] і, слухаючы мяккія гукі свайго інструмента, жмурыў вочы. Мікуліч. [Адам Бабарэка] вельмі добры і ад гэтай дабраты свае нават крыху меланхалічны. Скрыган. // Выкліканы меланхоліяй, які выражае меланхолію. Меланхалічная задуменнасць зышла раптам з твару, усмешка азарыла яго. Бядуля.

3. Поўны меланхоліі (у 1 знач.); сумны, журботны, тужлівы. Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл, нараджаючы бесперапынны меланхалічны, звінючы гук. Чорны.