Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метэаро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.

метэары́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.

[Ад грэч. metéōros — які лунае ў паветры.]

метэары́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метэарыта, метэарытаў. Метэарытны пыл.

метэары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метэора і да метэарыта.

метэаслу́жба, ‑ы, ж.

Спец. Арганізацыя, якая займаецца зборам і перадачай метэаралагічнай інфармацыі і складаннем прагнозаў пагоды; метэаралагічная служба.

метэаспадаро́жнік, ‑а, м.

Спец. Штучны спадарожнік, прызначаны для метэаралагічных назіранняў; метэаралагічны спадарожнік.

метэаста́нцыя, ‑і, ж.

Метэаралагічная станцыя.

метэацэ́нтр, ‑а, м.

Метэаралагічны цэнтр. У Савецкім Саюзе галоўны метэацэнтр знаходзіцца ў Маскве. «Беларусь».

метэо́р, ‑а, м.

Распаленае цела касмічнага паходжання, якое хутка рухаецца ў зямной атмасферы.

[Ад грэч. metéōros — які лунае ў паветры.]

метэо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да метэора. Метэорнае цела. Метэорнае жалеза.

2. Спец. Звязаны з атмасферай, атмасфернымі з’явамі. Метэорныя воды.