Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меладраматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да меладрамы; уласцівы меладраме. Меладраматычны эпізод.

2. Такі, як у меладраме, які вызначаецца ненатуральнасцю, непатрэбным трагізмам. У сюжэце .. [паэмы У. Караткевіча «Слова пра чалавечнасць»] спляліся эпізоды сямейна-бытавой драмы з меладраматычнай развязкай. Лойка.

мелады́зм, ‑у, м.

Элементы меладычнасці, мілагучнасці, песеннай асновы ў музыцы. Народны меладызм і лірычнасць песні.

мелады́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць меладычнага; мілагучнасць. Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч.

мелады́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да мелодыі (у 1 знач.). [Птушынае] пяянне зліваецца ў адну меладычную гаму. Барашка. Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала. Палітыка.

2. Прыемны для слыху; мілагучны. У Маі быў голас ціхі, але меладычны і такі багаты пачуццямі, што яе слухалі, нават ніхто ў зале не варухнуўся. Карпюк.

меладэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што і без дап.

Дэкламаваць пад акампанемент музыкі.

меладэклама́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца меладэкламацыяй.

меладэклама́цыя, ‑і, ж.

Мастацкае чытанне ў суправаджэнні музыкі.

[Ад грэч. melos — песня, мелодыя і лац. declamatio — дэкламацыя.]

мелама́н, ‑а, м.

Той, хто вельмі любіць музыку і спевы.

мелама́нія, ‑і, ж.

Вялікае замілаванне да музыкі і спеваў.

[Ад грэч. melos — песня, мелодыя і mania — страсць.]

мелама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да меламан.