Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вершазна́ўства, ‑а, н.

Навука пра верш і вершаскладанне.

вершазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вершазнаўства.

вершалі́на, ‑ы, ж.

Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.

вершама́нія, ‑і, ж.

Хваравітае жаданне складаць вершы.

вершапіса́нне, ‑я, н.

Пісанне вершаў.

вершаплёт, ‑а, М ‑плёце, м.

Разм. пагард. Дрэнны, бяздарны паэт.

вершаплёцтва, ‑а, н.

Разм. пагард. Пісанне бяздарных вершаў.

вершасклада́льнік, ‑а, м.

Той, хто складае вершы.

вершасклада́нне, ‑я, н.

1. Сістэма будовы, склад вершаванай мовы. Сілабічнае вершаскладанне. □ Сваёй літаратурнай дзейнасцю Купала і Колас унеслі многа новага ў беларускае вершаскладанне.

2. Складанне вершаў.

вершатво́рац, ‑рца, м.

Уст. Складальнік вершаў; паэт.