Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́клі, ‑яў; адз. букля, ‑і, ж.

Уст. Завітыя кольцамі пасмы валасоў. Запамінаецца.. вобраз «прафесаршы», старой паважнай жанчыны ў пенснэ, са старанна падкручанымі сівымі буклямі. Шкраба. Фройляйн з рыжымі буклямі ўзяла.. вялізную, тоўстую кнігу, разгарнула яе, павадзіла пальчыкамі па старонцы... Брыль.

[Фр. boucles.]

буко́ліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

Жанр антычнай паэзіі, якая паказвала побыт пастухоў, ідэалізавала вясковае жыццё, проціпастаўляючы яго гарадской культуры.

[Грэч. bukolika.]

букс, ‑а і ‑у, м.

Тое, што і самшыт.

бу́кса, ‑ы, ж.

Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.

[Ням. Büchse.]

буксава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксаваць.

буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка. // Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў. // перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.

бу́ксавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да буксы. Буксавы болт. Буксавы клін.

буксі́р, ‑а, м.

1. Канат або стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое або машына машыну. Адзін за адным ішлі кацеры, цягнучы на буксірах гружаныя баржы. Лупсякоў.

2. Судна, прызначанае для перацягвання несамаходных суднаў, плытоў. Запляскалі лопасці буксіра, выпрастаўся, напяўся трос, і пантон стаў паволі адыходзіць ад берага. Мележ. Маленькі буксір падцягнуў карабель да прычала. Шамякін.

•••

Браць на буксір гл. браць.

буксі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксіраваць.

буксі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да буксіраваць.