атрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Узяць ад каго‑н. што‑н. перададзенае, перасланае. Атрымаць тэлеграму. Атрымаць падарунак. // Узяць грашовую ці якую іншую плату за працу, дзейнасць. Атрымаць зарплату. Атрымаць пенсію. // Аказацца ўзнагароджаным або пакараным. Атрымаць прэмію. Атрымаць ордэн. Атрымаць пяцёрку на экзамене. Атрымаць падзяку. Атрымаць папярэджанне. // Узяць на карыстанне. Атрымаць кватэру. Атрымаць новую машыну. // Пакарыстацца чыімі‑н. паслугамі. Атрымаць медыцынскую дапамогу. Атрымаць кансультацыю. Атрымаць параду. // Набыць якое‑н. званне, годнасць. Атрымаць ступень кандыдата навук. Атрымаць званне народнага паэта. Атрымаць назву. // Узяць на падставе папярэдняй дамоўленасці, згоды. Атрымацца спадчыне. Атрымаць у доўг. // Набыць папулярнасць. Атрымаць прызнанне. Атрымаць шырокую вядомасць. // Набыць якую‑н. якасць у выніку чаго‑н. Атрымаць добрае выхаванне. Атрымаць спецыяльнасць.
2. Прыняць да выканання. Атрымаць загад. Атрымаць заказ. // Набыць права на выкананне чаго‑н. Атрымаць згоду. Атрымаць дазвол. Атрымаць права. Атрымаць слова.
3. Дабіцца, дамагчыся чаго‑н. Атрымаць высокі ўраджай. Атрымаць вялікі надой малака. Атрымаць добрыя вынікі. Атрымаць перамогу. // Аказацца прызначаным куды‑н. Атрымаць пасаду. Атрымаць месца.
4. Здабыць, вынайсці што‑н. у працэсе пошукаў, даследаванняў. Атрымаць бялок хімічным шляхам. Атрымаць новае паліва.
5. Разм. Аказацца пабітым. Атрымаць па заслугах. Атрымаць па шыі.
атры́млівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да атрымацца.
2. Зал. да атрымліваць.
атры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да атрымаць.
атрэ́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да атрапацца.
2. Зал. да атрэпваць.
атрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да атрапаць.
атрэ́п’е, ‑я, н., зб.
1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Старое, зношанае адзенне; лахманы. Хадзіць у атрэп’і.
3. перан. Элементы грамадства, якія дайшлі да маральнага разлажэння; падонкі. [Арцыховіч:] — Ды што з гэтым белагвардзейскім атрэп’ем гаварыць! Лобан.
атрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад атрэсці.
атрэ́сці, атрасу, атрасеш, атрасе; атрасём, атрасяце; пр. атрос, атрэсла і атрасла; зак., што.
Трасучы, ачысціць што‑н. ад чаго‑н.; абтрэсці. Старэйшая дзяўчына паднялася, атрэсла са спадніцы траву і пясок. Асіпенка. Капеж зіме хвіліны лічыць, атрэслі снег цяжкі лясы. Машара. // Абабіць што‑н. трасучы, калоцячы; абкалаціць. Атрэсці грушу. // перан. Пазбавіць ад чаго‑н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Народы нашы чорнай долі здзек атрэслі, І больш гісторыя кайданаў не начэпіць. Пушча. Зноў зацвітуць лугі, даліны, І атрасуць свой сон лясы. Колас.
•••
Рукі атрэсці гл. атрапаць.
атрэ́сціся, атрасуся, атрасешся, атрасецца; атрасёмся, атрасяцеся; пр. атросся, атрэслася і атраслася; зак.
Трасучыся, ачысціцца ад чаго‑н. Алесь прыйшоў з гумна, каля парога атросся, абмёў з лапцей снег. Чарнышэвіч. // Асыпацца, апасці ад уздзеяння чаго‑н. // перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Так на самым парозе жыцця чалавек быў пляснуты няўмольным лёсам у непралазную гразь бяды і згрызот, ад якіх потым ужо не так лёгка было атрэсціся. Майхровіч.
ату́, выкл.
Вокліч на паляванні з сабакамі, які азначае: бяры, лаві, хапай. Ату яго!