Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фалеры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Калекцыянер значкоў.

фалеры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрозненння.

2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

[Лац. falerae, phalerae.]

фалі́кул, ‑а, м.

Круглае, пузыркаватае ўтварэнне ў розных органах пазваночных жывёл і чалавека, якое выконвае розныя функцыі. Фалікул яечніка. Фалікул воласа.

[Ад лац. folliculus — мяшочак.]

фалікулі́н, ‑у, м.

Жаночы палавы гармон, які ўтвараецца ў яечніках.

[Ад лац. folliculus — мяшочак.]

фалікуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фалікула. Фалікулярныя клеткі. Фалікулярны гармон.

2. Які ўтвараецца ў сувязі са зменамі ў фалікулах. Фалікулярная ангіна.

фа́лінь, ‑я, м.

Спец. Трос на носе або на карме шлюпкі, якім яна прывязваецца да чаго‑н.

фалія́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніга фарматам у палову папяровага аркуша (звычайна старадаўняя). Тоўстыя фаліянты мінулых вякоў, зокутыя ў драўляныя, абцягнутыя скурай лаўкі, як казалі ў даўнія часы па пераплёт. Лужанін. // Наогул тоўстая кніга вялікага памеру. Дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Бядуля.

[Ням. Foliant ад лац. folium — аркуш.]

фалія́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фаліянта.

фалія́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і фаліянтавы.

фало́піеў, ‑ева.

Спец. У выразе: фалопіева труба — жаночы яйцавод.

[Ад уласн. імя.]