Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лу́шчыць, лушчу, лушчыш, лушчыць, незак., што.

1. Ачышчаць ад шалупін, якой‑н. абалонкі. Лушчыць гарох. □ [У вёсцы], пэўна, ужо капаюць бульбу, лушчаць фасолю, зносяць з агародаў гарбузы. Сачанка.

2. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лузаць. [Кравец] лёг на печ і ўвесь вечар то курыў, то лушчыў гарбузікі. Чорны.

3. Спец. Разрыхляць верхні слой глебы лушчыльнікам. Лушчыць іржышча.

лушчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лушчыць.

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. лушчыцца (у 1 знач.).