Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрысоўваць — зрысаваць.

зрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрысаваць.

зры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрыць.

зрыў, зрыву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрываць ​1 — сарваць і зрывацца — сарвацца.

2. Няўдача ў чым‑н., правал у якой‑н. справе. Асобныя зрывы ў творчасці беларускіх навелістаў вульгарызатарская крытыка 30‑х гадоў надта перавялічвала. Пшыркоў.

зры́ўкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Абрыўкі, шматкі, кавалкі чаго‑н. Вецер.. перакідаў па платформе падсохлыя і брудныя зрыўкі паперы, недакуркі. Шынклер.

зры́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто зрывае якую‑н. работу, справу. [Рыгорка] замахаў рукамі, залямантаваў на ўвесь голас: — Зрыўшчык работы, падбухторшчык! Дуброўскі. — Я вінаваты перад таварышамі, перад усімі, я, можна сказаць, здрадзіў, зрыўшчыкам стаў, на ўсю роту кляймо такое паклаў... Галавач.

зры́ўшчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да зрыўшчык.

зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.

зрыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Абл. Падрыхтавацца. Зрыхтаваліся [члены Рэўваенсавета] даць залп у дзверы, а потым канчаць з сабою. Гарэцкі.

зрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Абл. Падрыхтаваць. [Камісар:] Калі зрыхтуеце ўсё чыста — Прашу паведаміць мне. Глебка.