баліві́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Балівіі, балівійцаў.
баліві́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Балівіі, балівійцаў.
баліві́йцы, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балівіі.
балігало́ў, ‑лову,
Двухгадовая травяністая атрутная расліна сямейства парасонавых, якая вызначаецца рэзкім пахам.
балі́д, ‑а,
Вялікі яркі метэор.
[Фр. bolide.]
балі́стыка, ‑і,
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.
2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе.
[Ад грэч. bállō — кідаю.]
балісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балістыкі.
•••
балкані́стыка, ‑і,
Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы і з’явы грамадскага жыцця.
балка́рац,
балка́рка,
балка́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балкарцаў.