мясі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына, прыстасаванне для размешвання, змешвання чаго‑н. Мясілка для цеста.
мясі́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для размешвання, змешвання чаго‑н.; такі, дзе месяць што‑н. Мясільная лапатка. Мясільны цэх хлебазавода.
мясі́льшчык, ‑а, м.
Той, хто месіць, размешвае што‑н.; рабочы на мясільнай машыне.
мясі́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць мясістага.
мясі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.
2. Разм. Тоўсты, поўны (пра чалавека або часткі яго цела). У невялічкім калідорчыку, дзе пад самай столлю цьмяна свяціла лямпачка, нас сустрэў мясісты, з тварам, як альховы чурбак, чалавек. Сабаленка. Паўз бярэзнік ішоў Арцём Серада, круцячы доўгім мясістым носам, відаць, нечым нездаволены. Бажко.
3. З тоўстай сакавітай мякаццю (аб раслінах, пладах). Нават у верасні.. [кусты] густа ўсыпаны буйнымі мясістымі ягадамі. «Беларусь».
мясі́цца, месіцца; незак.
Зал. да мясіць.
мясі́ць, мяшу, месіш, месіць; незак., каго-што.
1. Мяць, размінаць якую‑н. густую масу, перамешваючы яе з вадою, вадкасцю. Мясіць цеста. □ Ахметка з Гошкам цэлымі днямі прападалі на будоўлі: дапамагалі рабочым мясіць гліну, надавалі печнікам цэглу. Даніленка.
2. перан. Разм. Хадзіць, ездзіць па чым‑н. гразкім, топкім, сыпкім і пад. Сыпаў дробны дождж, ногі мясілі калатушу з снегу і гразі. Арабей. Дождж ніяк не можа суняцца. Месім і месім мокрую зямлю. С. Александровіч. Старэнькі параходзік з зухаватай назвай «Чаркес» мясіў ваду пліцамі на самай сярэдзіне ракі. Ракітны.
3. перан. Разм. Біць, дубасіць. Тахкае сэрца, і ад гэтага як хто чым тупым месіць па галаве, — аж іскры ўваччу. Пташнікаў. Нядужы, перапалоханы, Лёнік, зачапіўшыся за купіну, упаў, і яго, дабегшы, без жалю мясіў нагамі камендантаў сын. Адамчык.
мясні́к, ‑а, м.
Той, хто гандлюе мясам або працуе на бойні. Так, напрыклад, у Гарбовіцкай воласці (Магілёўская эканомія) былі сельскія мяснікі, якія займаліся свабодным продажам мяса ў гандлёвыя дні ў Чэрыкаве. «Весці». Аднак жа на пратэст не паглядзелі: Бязлітасны ляснік панёс Яе Пярэстага на воз. Крапіва. // перан. Пра жорсткага чалавека. — Мяснік, а не суддзя!.. — раздалося дзесьці з кутка залы. Лынькоў.
мясны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да мяса (у 1 знач.). Мясная прамысловасць. Мясны пах. // Прыгатаваны з мяса, з мясам. Мясныя катлеты.
2. Які ідзе на мяса, разводзіцца для мяса. Мясная парода курэй.
3. у знач. наз. мясно́е, ‑ога, н. Ежа з мяса, з мясам.