Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вене́ды, ‑аў.

Гіст. Славянскія плямёны эпохі першабытнаабшчыннага ладу, якія на рубяжы нашай эры насялялі тэрыторыю ад Эльбы да Дняпра.

венералагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да венералогіі.

венерало́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца вывучэннем і лячэннем венерычных хвароб.

венеро́лаг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па венерычных хваробах.

венеры́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: венерычная хвароба гл. хвароба. Венерычны хворы гл. хворы.

венерыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Венеры, характэрны для Венеры. Венерыянскі грунт. Венерыянскі ландшафт.

венесуэ́лец,

гл. венесуэльцы.

венесуэ́лка,

гл. венесуэльцы.

венесуэ́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да венесуэльцаў, Венесуэлы, які належыць, уласцівы ім. Венесузльская культура.

венесуэ́льцы, ‑аў; адз. венесуэлец, ‑льца, м.; венесуэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. венесуэлкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венесуэлы.