мяса...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «мяса», «мясны», напрыклад:
мяса...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «мяса», «мясны», напрыклад:
мясае́д, ‑у,
Перыяд пасля каляд, калі па закону праваслаўнай царквы дазваляецца есці мяса.
мясакамбіна́т, ‑а,
Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну (мяса).
мясакансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мясных кансерваў; звязаны з кансерваваннем мяса.
мясанарыхто́ўкі, ‑товак;
Дзяржаўная планавая нарыхтоўка мяса.
мясанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нарыхтовак мяса.
мясапаста́ўкі, ‑тавак;
Пастаўка мяса дзяржаве.
мясапраду́кты, ‑аў.
Мясныя прадукты.
мясапрамысло́васць, ‑і,
Мясная прамысловасць.
мясару́бка, ‑і,
Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш.