метрало́гія, ‑і,
Навука аб сістэмах мер і вагі.
[Ад грэч. metron — мера і logos — вучэнне.]
метрало́гія, ‑і,
Навука аб сістэмах мер і вагі.
[Ад грэч. metron — мера і logos — вучэнне.]
метранамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метранома.
метрано́м, ‑а,
Прылада з маятнікам, якая адзначае кароткія прамежкі часу (выкарыстоўваецца звычайна для вызначэння дакладнага тэмпу выканання музычных твораў або фізічных практыкаванняў).
[Ад грэч. metron — мера і nomos — закон.]
метранпа́ж, ‑а,
Работнік друкарні, які вярстае набор.
[Фр. metteur on pages — складальнік старонак.]
метрапалітэ́н, ‑а,
Гарадская электрычная чыгунка, звычайна падземная.
[Фр. métropolitain — які ёсць у сталіцы, ад лац. і грэч. mētropolis — галоўны горад, сталіца.]
метрапо́лія, ‑і,
1.
2. Капіталістычная краіна ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.
[Грэч. mētēr — маці і polis — горад.]
метрдатэ́ль, ‑я,
1. Распарадчык у рэстаране або гасцініцы.
2. Старшы лакей у багатым дваранска-памешчыцкім доме.
[Фр. meître d'hôtel — гаспадар гасцініцы.]
метро́,
Тое, што і метрапалітэн.
[Фр. métro.]
метро́вы, ‑ая, ‑ае.
Памерам, даўжынёю ў адзін метр.
метро́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне метралогіі.