Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велю́р, ‑у, м.

1. Вышэйшы гатунак драпу, аксаміту, плюшу.

2. Падобная да замшы скура, з якой вырабляецца абутак.

[Ад фр. velours — аксаміт.]

велю́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да велюру. // Зроблены з велюру. Велюравы капялюш.

веля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заднепаднябенны. Велярныя зычныя гукі.

[Ад лац. velaris — паднябенны.]

велярыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дадатковая заднепаднябенная артыкуляцыя.

ве́на, ‑ы, ж.

Крывяносны сасуд, па якім кроў цячэ да сэрца.

•••

Полыя вены — дзве вены, якія ўпадаюць у правае перадсэрдзе.

[Лац. vena.]

венге́рац,

гл. венгры.

венге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. гл. венгры.

2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі. Лынькоў.

3. Бальны танец, запазычаны ў венграў.

4. часцей мн. (венге́ркі, ‑рак). Пашыраны сорт сліў фіялетавага колеру.

венге́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Венгрыі і венграў. Венгерская мова. Венгерская культура.

2. у знач. наз. венге́рскае, ‑ага, н. Гатунак вінаграднага віна.

ве́нгры, ‑аў; адз. венгерац, ‑рца, м.; венгерка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. венгеркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

вендэ́та, ‑ы, ДМ ‑дэце, ж.

Звычай крывавай (кроўнай) помсты за забойства сваяка (у карсіканцаў і жыхароў вострава Сардзінія).

[Іт. vendetta — помста.]