Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бурт, ‑а, М ‑рце, м.

Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў толькі прыкрыты саломай. Паслядовіч. Яны ўдвух [Курловіч і Парфёнчык] скублі салому, уціскалі вяроўкамі вязкі, насілі на гарод і ўкрывалі бурты бручкі. Дуброўскі. // Доўгая спецыяльна складзеная на захоўванне куча, скірда якога‑н. угнаення, торфу і пад. Бурт кампосту. Бурт торфу.

буртава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. буртаваць.

буртава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да буртаваць.

буртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Закладваць агародніну, сілас, угнаенні і пад. па захоўванне ў бурты. Буртаваць бульбу. Буртаваць кампост.

буртавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да бурта. Буртавая ўкладка агародніны. Буртавое захоўванне бульбы.

буртаўкла́дчык, ‑а, м.

Машына, якая ўкладвае коранеклубняплоды ў бурты.

буртаўшчы́к, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на буртоўцы.

бурто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і буртаванне. Відаць, усе былі на рабоце: хто на будаўніцтве, а хто на буртоўцы бульбы. Броўка.

буру́н, ‑а, м.

Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам. Параход.. адцягнулі ад пірса буксіры, і, густа задыміўшы і ўзняўшы пеністы бурун за кармой, ён паплыў, набіраючы ход. Лынькоў.

бурунду́к, ‑а, м.

Маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах.