Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эшалон, ✂, м.

  1. Баявое, аператыўнае пастраенне.

  2. Цягнік, а таксама іншы від транспарту спецыяльнага прызначэння для масавых перавозак.

    • Воінскі э.
    • Э. з нафтай.

|| прым. эшалонны, ✂.

эшафот, ✂, м.

Памост для пакарання.

  • Узысці на э. (таксама перан. прынесці сваё жыццё ў ахвяру чаму-н.).

|| прым. эшафотны, ✂.