Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эгаізм, ✂, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над грамадскімі і інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаістычны, ✂.

эгаіст, ✂, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.

|| ж. эгаістка, ✂.

|| прым. эгаістычны, ✂.

эгаістычны, ✂.

  1. гл. эгаізм і эгаіст.

  2. Прасякнуты эгаізмам, сябелюбівы.

    • Эгаістычная асоба.
    • Эгаістычныя мэты.
    • Паступіць эгаістычна (прысл.).

|| наз. эгаістычнасць, ✂.

эгацэнтрызм, ✂, м. (кніжн.).

Крайняя форма праяўлення эгаізму.

|| прым. эгацэнтрычны, ✂.

эгацэнтрык, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і эгацэнтрыст.

эгацэнтрыст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм.

|| ж. эгацэнтрыстка, ✂.

|| прым. эгацэнтрычны, ✂.