Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чэсаны, .

Мяккія і тонкія валёнкі з часанай воўны.

чэсны, .

  1. Праўдзівы, прамы; добрасумленны.

    • Ч. чалавек.
    • Ч. ўчынак.
  2. Заснаваны на правілах чэсці, добрапрыстойнасці.

    • Чэснае жыццё.
    • Чэснае імя.
  3. Маральна чысты, цнатлівы.

  • Чэснае слова — выраз, які ўпэўнівае ў праўдзівасці чаго-н.

|| наз. чэснасць, .

чэсць, , ж.

  1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.

    • Справа чэсці.
  2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.

    • Бараніць ч. свайго імя.
  3. Цнатлівасць, нявіннасць (пра жанчын).

  4. Слава, павага, пашана.

    • Госці ведалі, каму аказваць ч.
    • Ч. таму, хто самааддана працуе.

  • Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

  • Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.