чэсць назоўнік | жаночы род
-
Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.
- Справа чэсці.
-
Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.
- Бараніць ч. свайго імя.
-
Цнатлівасць, нявіннасць (пра жанчын).
-
Слава, павага, пашана.
- Госці ведалі, каму аказваць ч.
- Ч. таму, хто самааддана працуе.
- Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.
Пара і чэсць знаць (размоўнае) — пара закончыць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)