Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чэрава, ✂, н.

  1. Бруха, жывот (разм.).

  2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.

    • Развіццё плода ў чэраве маці.

чэрававяшчальнік, ✂, м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшчальніца, ✂.

чэрававяшчаць, ✂; незак.

Гаварыць, не рухаючы губамі, ствараючы ўражанне, што гукі ідуць з жывата, з чэрава.

|| наз. чэрававяшчанне, ✂.

|| прым. чэрававяшчальны, ✂.

чэрап, ✂, м.

  1. Косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову галавы ў пазваночных.

    • Траўма чэрапа.
  2. часцей Абломак, асколак разбітага глінянага, шклянога і пад. посуду.

|| прым. чарапны, ✂.

чэрвень, ✂, м.

Шосты месяц каляндарнага года.

|| прым. чэрвеньскі, ✂.

чэрвепадобны, ✂.

Падобны на чарвяка.

  • Ч. адростак.

|| наз. чэрвепадобнасць, ✂.

чэркесы, ✂, м.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай Рэспубліцы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чэркешанка, ✂.

|| прым. чэркескі, ✂.

чэрнь​1, ✂, ж., зб. (уст. зневаж.).

  1. Просты народ, людзі, якія ў буржуазна-дваранскім асяроддзі належалі да непрывілеяваных слаёў грамадства.

  2. Людзі, далёкія ад духоўнага жыцця, высокіх ідэалаў.

чэрнь​2, ✂, ж.

  1. Гравіроўка металічных вырабаў, пераважна сярэбраных і залатых, штрыхі якой запаўняюцца спецыяльным чорным сплавам, а таксама вырабы, апрацаваныя такім чынам.

  2. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання (спец.).

|| прым. чэрневы, ✂.

чэрпаць, ✂; незак.

  1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае.

    • Ч. ваду.
    • Ч. каўшом пясок.
  2. перан. Набываць, браць адкуль-н. (кніжн.).

    • Ч. веды.
    • Ч. сілы.

|| аднакр. чарпануць, ✂.

|| наз. чэрпанне, ✂.

|| прым. чарпальны, ✂.