Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хор, , м.

  1. Група спевакоў, якія разам выконваюць вакальныя творы.

    • Х. хлопчыкаў.
    • Спяваць хорам (прысл.).
  2. Музычная п’еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам.

  3. Аркестр (уст.).

    • Х. трубачоў.
  4. перан. Адначасовае гучанне мноства галасоў, гукаў.

    • Х. дзіцячых галасоў.
    • Птушыны х.
  5. перан. Мноства аднолькавых выказванняў, меркаванняў.

    • Х. пахвал.
    • Прапанову падхапілі хорам (у знач. прысл.).

|| прым. харавы, .

  • Х. гурток.
  • Харавыя песні.

хорам, , м.

Вялікі дом, палац.

  • Не дом, а х. пабудаваў.

|| прым. хорамны, .

хораша, безас. у знач. вык.

  1. Аб прыемных абставінах.

    • Як х. вакол.
  2. Аб пачуцці ўнутранага задавальнення.

    • Х. на сэрцы.

хорда1, , ж.

У матэматыцы: прамая, якая злучае дзве кропкі крывой (дугі, акружнасці).

хорда2, , ж. (спец.).

Спінная струна — першасная шкілетная вось у вышэйшых жывёл і чалавека.

|| прым. хордавы, .

хормайстар, , м.

Кіраўнік хору, харавы дырыжор.

|| прым. хормайстарскі, .

хоры, .

Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў).